15 лiстапада 2019 года на базе нашай установы адукацыi прайшоў раенны конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску».
Мерапрыемства праводзілася з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміравання спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўлення здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.
Пераможцай конкурсу стала i наша вучанiца 11 класа Чарнухiна Дар'я, якая атрымала дыплом другой ступенi!
Яркія ўражанні, незабыўныя сустрэчы, эмацыянальны станоўчы зарад – вось пералік тых пачуццяў, якія атрымалі ўдзельнікі конкурсу!